18 снежня па народным календары імяніны ў Генадзя, Захара, Іллі, Савы, Сяргея. Гэты дзень, як і Варварын, лічыўся "бабскім". Таму на Саву не пралі, а таўклі проса, ячмень на куццю, жыта малолі. Казалі так: "Варвара мосціць, Сава цвікі вострыць, а Мікола прыбівае" – маючы на ўвазе паступовае нарастанне маразоў.
Была такая прыкмета: калі з коміну ідзе дым уверх роўным слупам, то будзе мароз, а калі віецца ў розныя бакі, то будзе моцны вецер.