17 снежня. Па народным календары – Барбара (Варвара). У гэты дзень пастухі збіралі "варваршчыну" – традыцыйную плату за сваю працу. Жанчыны ў гэты дзень не пралі.
Каб лепш пладзілася жывёла, у некаторых мясцінах ляпілі з цеста галовы, рогі, капыты, вушы і кармілі гэтым скаціну. Былая і такая прыкмета: цёплае надвор'е на Варвару – добры ўраджай ільну на лета.