Народны каляндар. 16 снежня трэба болей маўчыць і меней гаварыць
16 снежня па народным календары – Іван-маўчальнік. Нашы продкі верылі, што той, хто будзе нешматслоўным у гэты дзень, абавязкова стане паспяховым у бліжэйшы час.
Дарэчы, імкнуліся не толькі менш казаць, але і менш пісаць. Словам у гэты дзень не злоўжывалі.