14 снежня па народным календары імяніны ў Змітра, Навума, Парфіра. Нашы продкі ў даўнейшыя часы імкнуліся з гэтага дня вучыць грамаце дзяцей. З гэтым лічыліся і вясковыя школы. Казалі, што "Навум наставіць на вум, розуму навучыць". Лічылася, што дзякуючы Навуму дзеці хутчэй і лепш засвояць навуку.
Былі такія прыкметы: калі на небе шмат зор, будзе завея; калі вецер дзьме з поўначы, то ў бліжэйшыя дні будзе вельмі халоднае надвор'е.