13 снежня па народным календары імяніны ў Андруся (Андроса, Андрэя) ды Івана. Лічылася дзявочым святам, таму народная традыцыя захавала нямала абрадаў, гульняў і прыкмет на гэты дзень. Напрыклад, дзяўчаты варажылі на бліны, крычалі ў калодзеж, бегалі пад вокны слухаць, пра што гавораць у хаце, каб зразумець, як складзецца іхны лёс.
У даўнія часы старыя людзі ў гэты дзень хадзілі слухаць ваду ў студнях: "Ціхая вада – да добрай зімы, шумная – да сцюжы і завеяў".