12 снежня па народным календары імяніны ў Данілы, Дзяніса, Мікалая, Парамона, Сергея, Хведара, Яна. Раней гэты дзень называлі Парамон Зорнік. На Парамона нашы продкі звычайна выходзілі глядзець ранішнюю зару: барвовая зара – да сцюдзёных вятроў, зара чырвоная – быць дню яснаму, калі зара снежная – быць завеям. Яшчэ ў даўнейшыя часы казалі, што ў гэты дзень "ходзіць зіма ў мядзведжым футры, па стрэхах стукае, бабам уставаць загадвае тапіць печ".
Былі такія прыкметы: калі на дварэ мала снегу, то хлеб урадзіцца слаба; калі снег глыбокі, то год будзе добры.