11 снежня па народным календары імяніны ў Аляксея, Андруся, Васіля, Ганны, Данілы, Кастуся, Мікалая, Паўла, Пятра, Праскоўі, Рафала, Рыгора, Серафіма, Сяргея, Сцяпана, Хведара, Цімоха, Яна. У гэты дзень нашы продкі шанавалі соек. Лічылася, што калі гэтая птушка падасць нейкі знак, то трэба ісці за ёй, бо сойкі "будучыню прыадчыняюць і клапоцяцца пра шчасце".
Былі такія прыкметы: калі птушкі сядзяць вельмі нізка на галінах дрэў, то зіма пачне цяплець; калі сёння галалёдзіца, то бліжэйшае надвор'е будзе вельмі сырым.