Народны каляндар. 10 снежня пачыналі падлёдную лоўлю рыбы
10 снежня па народным календары імяніны ў Рамана, Якуба і Гаўрылы. Нашы продкі прыкмецілі, што ў гэты час рыба рыхтуецца да зімоўкі – хаваецца ў зімавальных ямах і вірах. На нераст ідуць мянтуз, сіг і рапушка. З гэтага дня пачыналася падлёдная лоўля снятка (корушкі).