7 снежня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Івана, Карнілы, Кацярыны, Марка, Мітрафана, Міхала, Парфіра, Рыгора, Яўгена. Кацярынін дзень. Звычайна ў гэты дзень у Беларусі варажылі, праводзілі гулянні, каталіся на санках. Таму яго яшчэ называлі Кацярына Санніца. Продкі верылі, што сёння кожнаму абавязкова трэба было скаціцца на санках з гары, каб вызваліцца ад душэўнага цяжару, здабыць спакой. У народзе так і казалі: "Кацярынін дзень прыйшоў, катанне прывёў". Вечарам дзяўчаты пяклі праснакі на адной солі і з'ядалі іх, перад тым як легчы спаць, каб у сне суджаны падаў вады напіцца.
Была такая прыкмета: калі надвор'е будзе цёплым па мерках зімы, то добра ўрадзіцца лён.