6 снежня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Барыса, Рыгора, Мітрафана, Серафіма, Хведар, Яна. Лічылася, што ў гэты зімні дзень нельга прасці. У некаторых мясцінах дзяўчаты вечарам варажылі.
Былі такія прыкметы: калі цурчанне ў рацэ ледзь чутнае, зіма будзе роўнай, а калі чуваць выразна – быць маразам, завеям; калі 6 снежня ішоў снег і вецер з поўначы, то 6 чэрвеня будзе вецер з поўначы і невялікі дождж.