4 снежня па народным календары імяніны ў Варвары (Барбары). Казалі: "Барбара ноч урвала, а дзень падтачыла". Гэта значыць, штораз цямнела ўсё раней і раней. У праваслаўных – Уводзіны Багародзіцы ў храм. У народнай інтэрпрэтацыі "ўвядзенне" асацыявалася з пачаткам сапраўднай зімы (яе ўводзінамі ў прыродзе).
Нашы продкі казалі: "Увядзенне прыйшло – зіму прывяло", "на Увядзенне – тоўстае лядзенне" (гэта значыць, былі ўжо такія маразы, што лёд на рэках і азёрах станавіўся вельмі моцным).
Надвор'е ў ранейшыя часы дазваляла катацца на санках, адбываліся першыя зімовыя кірмашы.