3 снежня па народным календары імяніны ў Рыгора, Прокла, Астапа, Анатоля, Тэклі ды Ганны. У гэты дзень не чакалі карысці ад дарогі, таму ў народзе раілі сядзець у хаце.
Таксама на 3 снежня ў старыя часы існаваў звычай праклінаць усё кепскае, таму знахары, бабкі-шаптухі ў гэты дзень мелі вельмі шмат працы.
Нашы продкі прыкмецілі: калі 3 снежня ішоў снег, то 3 чэрвеня будзе дождж.