2 снежня па народным календары імяніны ў Аўдзея, Варлама ды Ларыёна. Нашы продкі прыкмецілі: вербы на Аўдзея плачуць – да завеяў.
У народзе лічылі, што ў гэты дзень на двары нечысць шалее. Таму праводзілі адмысловы абрад: стукалі абухом сякеры па аконных рамах і дзвярных вушаках. Лічылася, што гэта абароніць дом ад цёмных сіл.