1 снежня па народным календары імяніны ў Платона і Рамана. Гэты дзень лічылі паказальнікам зімы – які дзень здарыцца, такая і зіма. Так і казалі: "Платон ды Раман кажуць зіму нам".
Нашы продкі верылі, калі 1 снежня з раніцы цёпла – значыць, быць адлігам напачатку зімы. Холад ды віхура апоўдні – такая будзе сярэдзіна зімы. Калі пад вечар закруціць завея, то сыдзе ад нас зіма неахвотна, будзе зацягвацца і вяртацца халадамі нават ранняй вясной.