28 лістапада па народным календары імяніны Гурыя, Маркела, Змітра. У старыя часы людзі прыкмецілі, што з гэтага часу "дзень толькі да поўдня", а потым ужо цямнее. Пачыналіся вячоркі, на якіх дзяўчаты пралі і спявалі. Нашы продкі заўважалі, калі 28 лістапада надвор'е хмарнае або снежнае, то травень (май) будзе мокры.
Ад 28 лістапада ў вернікаў пачынаецца апошні ў годзе пост – Калядны, або Піліпаўскі (Піліпаўка), які працягваецца да самага Раства. Нельга есці мяса, яйкі і малочныя прадукты, а па панядзелках, серадах і пятніцах яшчэ і рыбу ды алей.
Аднак важна не толькі сціпла харчавацца, але і сціпла сябе паводзіць, думаць пра выратаванне душы і рабіць добрыя справы.