Народны каляндар. 26 лістапада на полі павінна быць пуста
26 лістапада па народным календары – Іван, Нічыпар, Герман. У праваслаўных – Іаан Залатавуст. У народзе казалі: "На Залатавуста ўсё поле пуста". Нашы продкі лічылі, што да гэтага дня вельмі важна было завяршыць усе працы ў палях і на гародах, каб зямля адпачывала да вясны.