24 лістапада па народным календары імяніны Хведара, Віктара, Стэфаніды, Максіма, Сцяпана. Нашы продкі ў гэты дзень казалі: "Хвёдаравы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць". Лічылі, што ад гэтага дня пачынае студзіць і марозіць.
Прыкмячалі: "Калі гэты дзень бывае цёплым, то зіма будзе цёплая, калі ж халодны, то ўся зіма халодная". Сяляне 24 лістапада адпраўляліся на кірмашы для таго, каб прадаць свой тавар.