23 лістапада па народным календары імяніны Радзівона, Арэста, Кастуся. У гэты дзень нашы продкі казалі: "Прыйдзе Радзівон – возьме зіма мужыка ў палон". Лічылі, што ўжо канчаткова прыходзяць зімнія дні.
У даўнія часы беларусы 23 лістапада дапамагалі бедным. Казалі так: "Ад мяне – дабро, ад вас – цяпло".