Па народным календары 22 лістапада – Матруна зімовая. Наша продкі лічылі, што з гэтага дня зіма ўстае на ногі. Даўней у людзей была такая прыкметы на гэты дзень: "На Матруну іней на дрэвах – да маразоў, калі туман – да адлігі".
У гэты дзень быў звычай рабіць травяныя настоі: беларусы запарвалі ў печы лісце брусніцы, крапівы, корань лопуху і злівалі гэта ўсё ў кадку, каб потым смакаваць.