аўт, 7.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Магілёўскаму мільянеру не падабаецца бюлетэнь пра праблемы прадпрыемства

19.08.2014 – 12:18 | 556

Уласніку холдынгу “Група кампаній “Протас”” Мікалаю Сыса не падабаецца тое, што зваршчык на яго прадпрыемстве Валадар Цурпанаў займаецца самастойным выданнем бюлетэня “Валадарынка”, у якім распавядае пра тое, што адбываецца на прадпрыемстве.


Валадару Цурпанаву ўжо не адзін раз звярталі ўвагу на тое, што калі яго нешта не задавальняе, то ён можа пашукаць шчасця на іншым прадпрыемстве, аднак ад такіх прапановаў зваршчык адмаўляецца, бо працаваць яму дазваляе бестэрміновая працоўная дамова.

На мігулым тыдні Цурпанаў быў выкліканы ў Магілёўскі РАУС, дзе меў размову з маёрам міліцыі, які па просьбе Мікалая Сыса правяраў законнасць вырабу дадзенага бюлетэня. Не знайшоўшы фармальных прычын для адміністрацыйнага правапарушэння, міліцыянт абмежаваўся размовай з грамадскім актывістам.

- Прадпрыемства, дзе я працую, па ўмовах працы і тэхнікі бяспекі з’яўляецца адным з самых найгоршых у Магілёве і Магілёўскім раёне. Акрамя таго, тут вельмі нізкія заробкі, а таксама абыякавае стаўленне да простых рабочых. Мой бюлетэнь, які выдаецца накладам у 20 асобнікаў, накіраваны на тое, каб нешта тут змяніць, - кажа Валадар Цурпанаў.

Трэба адзначыць, што Мікалай Сыса займае пазіцыю №200 у рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых бізнесоўцаў Беларусі, які быў складзены сайтам ej.by у 2011 годзе. Яму належыць “Група кампаній “Протас””, якая аб’ядноўвае кампаніі па дыстрыбуцыі металапраката і звадкаванага газа “Протас”, транспартных паслугаў “Протас-аўта””, вытворчасці металаканструкцый “Арматурны завод”, а таксама аўтасервіса “Протас-тэхна”. Будуецца завод па вырабу металаканструкцый для мастоў.

У 2011 годзе Мікалай Сыса быў угнараваны Магілёўскім аблвыканкамам званнем “Чалавек года” за высокія дасягненні ў прафесіянальнай і грамадскай дзейнасці.

spring96.org