пан, 6.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Белгідрамет перастаў атрымліваць звесткі ад брытанскай мадэлі прагназавання надвор'я UKMET. Што будзе з прагнозамі?

02.11.2021 – 14:40 | 273

Як стала вядома "Нашай Ніве", Белгідрамет з нядаўняга часу перастаў атрымліваць інфармацыю ад брытанскага сервісу прагназавання надвор'я UKMET. Гэта адзін з цэнтральных сервісаў для метэаролагаў. Чаму так выйшла і як гэта адаб'ецца на прагнозе надвор'я беларускімі спецыялістамі? "Наша Ніва" пацікавілася пра гэта ў Белгідрамеце.

"Раней мы выкарыстоўвалі тое, што было ў адкрытым доступе, а цяпер яны, як і ўвесь капіталістычны свет, прапануюць атрымліваць інфармацыю за пэўну суму грошай – а гэта нямала, сотні тысяч еўра за гадавую падпіску", – тлумачаць у арганізацыі. 

"Як нам вядома, запыталі аплату ва ўсіх, гэта не толькі Беларусь, казаць пра палітыку не выпадае, мне здаецца", – сказаў нам спецыяліст. 

Пры гэтым, напрыклад, дробны пецербургскі сайт p5.ru, згодна з інфармацыяй на сайце, працягвае атрымліваць інфармацыю ад брытанцаў. 

Што будзе з прагнозамі? 

"Як гэта адаб'ецца на прагнозах зразумеем з цягам часу. Так, на адну мадэль прагнозаў стала менш, і нельга сказаць, што яна была самай лепшай. Прагнозы мы як рабілі, так і робім. У нас ёсць іншыя мадэлі – еўрапейская, расійская", – кажуць у Белгідраметцэнтры.

Падзяліцца