чцв, 25.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Пенсіянерцы з Горак прысудзілі "хатнюю хімію" і забралі камп'ютар. Што яна нарабіла?

19.10.2021 – 20:34 | 2735

У судзе Горацкага раёна 18 кастрычніка разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да 69-гадовай мясцовай жыхаркі, якую абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады. Пра гэта паведамляюць беларускія праваабаронцы.

Паводле абвінавачання, жанчына 13 чэрвеня 2021 у "Аднакласніках" пад публікацыяй з фатаграфіяй міліцыянера пакінула каметар, які гэты чалавек палічыў абразлівым.Пенсіянерка сваёй віны не прызнала і патлумачыла, што не лічыць свой каментар абразай, таму што ў Дастаеўскага ёсць падобны літаратурны выраз.

У выніку суд прызначыў абвінавачанай паўтара гады "хатняй хіміі", пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы камп'ютар, з якога жанчына пакінула каментар, а таксама спагнаць з жанчыны кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага міліцыянера ў памеры 1 000 рублёў.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email