пят, 14.08.2020
USD2.46|EUR2.91|RUB3.35
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Міліцыя ўзбудзіла справу за ўзлом незалежнага сайта

09.08.2014 – 11:20 | 455

Магілёўская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу за ўзлом незалежнага сайта “Свабодны фармат”.

Пра гэта паведаміў журналіст Алесь Буракоў.

- Сёння ў 9-00 раніцы мяне выклікалі ў Cледчы камітэт, дзе следчы Максім Рубека паведаміў, што з нагоды ўзлома сайта “Свабодны фармат” заведзена крымінальная справа. То бок міліцыя пачала пошук тых, хто яго ўзламаў, - распавядае Алесь.

Журналіст кажа, што следчы апытаў яго і прызнаў пацярпелым у гэтай справе.

- Следчы сказаў, што для ўзлому сайта выкарыстоўваўся проксі-сервер і ІР-адрасы, якія засвяціліся ў Швецыі і Галандыі. У гэтыя краіны міліцыянты накіравалі свае запыты. Сказалі, што тэарытычна ёсць верагоднасць таго, што можна знайсці тых, хто гэта зрабіў, - працягвае Алесь Буракоў.

Тым часам следчы Рубека з гораччу паведаміў, што адказы на запыты ад шведcкіх і галандскіх калег могуць ісці вельмі доўга, бо палітычная сітуацыя і адносіны паміж краінамі не вельмі спрыяльныя.

Нагадаем, што 14 сакавіка 2014 года быў узламаны магілёўскі незалежны сайт “Свабодны фармат”. З яго цалкам быў выдалены архіў навінаў і вывешаны два артыкулы, якія ганьбілі магілёўскіх дэмакратычных актывістаў. Пасля ўзлому сайту Алесь Буракоў напісаў заяву ў міліцыю.

Пазля ўзлому сайт “Свабодны фармат” спыніў сваё існаванне. Цяпер група журналістаў рэалізуе новы праект “Малако”, які размешчаны па адрасу milkmag.by.

spring96.org