аўт, 28.09.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Наколькі эфектыўная вакцына "Спутнік V"? Што гавораць звесткі па розных краінах

23.08.2021 – 17:24 | 391

Звесткі атрыманыя ў рамках сумеснай працы Расійскага фонду прамых інвестыцый і міністэрстваў аховы здароўя розных краін. Даследавана прымяненне вакцыны ў Расіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, Бахрэйне, Мексіцы, Венгрыі і Аргенціне – там дзе прымянялася вакцына. На жаль, звестак па Беларусі няма – Nashaniva.com.

У Расіі прааналізаваныя даныя 3,8 млн вакцынаваных расіянаў. Паведамляецца, што эфектыўнасць склала 97,6%.

Не зафіксавана сур'ёзных пабочных з'яў або смерцяў, звязаных з вакцынацыяй, няма шпіталізацыі, трамбозу вен галаўнога мозга (ЦВТ) або міякардыту пасля вакцынацыі.

Вакцына паказала эфектыўнасць і выпрацоўку цітраў супраць новых штамаў: "Альфа" (брытанскі), "Бэта" (паўднёваафрыканскі), "Гама" і "Дэльта" (бразільскі і індыйскі адпаведна).

Падкрэсліваецца, што ў Расіі вакцына паказала высокую эфектыўнасць супраць штама "Дэльта" (або да 83,1%). У прыватнасці, вакцынацыя знізіла рызыку заражэння ў 6 разоў, а рызыку шпіталізацыі ў 18 разоў.

"Sputnik V" прадэманстравала высокую эфектыўнасць падчас вакцынацыі ў ААЭ. Прааналізавана больш за 81 000 вакцынаваных. Такім чынам эфектыўнасць пасля другой дозы 97,8%, а эфектыўнасць супраць цяжкіх выпадкаў складае 100%.

У Бахрэйне былі прааналізаваныя 5 000 вакцынаваных. Там эфектыўнасць склала 94,3% пасля ўвядзення другой дозы, а 98,6% усіх выпадкаў COVID-19 былі лёгкімі. Таксама падкрэсліваецца, што сур'ёзных непажаданых з'яў, выпадкаў цэрэбральнага вянознага трамбозу або смерці, звязаных з вакцынацыяй, няма.

У Аргенціне ў 100% выпрацаваліся антыцелы, смерцяў не зафіксавана, даказана эфектыўнасць супраць бразільскага штама. Даказаная высокая эфектыўнасць "Спутніка Лайт" сярод пажылых пацыентаў (78,6-83,7%).

Сцвярджаецца, што "Sputnik V" паказаў самую высокую эфектыўнасць у Венгрыі. На 100 тысяч вакцынаваных там было толькі 95 заражаных, тады як Moderna – 177, Sinopharm – 356, Pfizer – 555, Astra Zeneca – 700. 

Таксама высокую эфектыўнасць "Sputnik V" паказаў у Мексіцы. Там звесткі прааналізаваныя на аснове 36 млн доз. Колькасць непажаданых эфектаў на 100 тысяч доз складае 0,79, тады як Sinovac 1,07, AstraZeneca – 1,22, Pfizer – 1,34.

На жаль, у гэтым аналізе не прыводзяцца звесткі па Беларусі, дзе прымяняецца "Спутнік".

Падзяліцца