пан, 2.08.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

8,2% у Беларусі, 43,8% у Літве. Як ідзе вакцынацыя ад COVID-19

20.07.2021 – 23:12 | 107

Агулам вакцынацыю ў Беларусі прайшло 13,3% жыхароў, вакцынаваліся дзьвюма дозамі 8,2%. Свабода паглядзела, як ідзе вакцынацыя ў Беларусі і ў сьвеце.

У Беларусі зараз можна вакцынавацца дзьвюма тыпамі вакцын: вакцынай расейскай вытворчасьці "Спутник V" і кітайскай вакцынай SARS-CoV-2 Vaccine кампаніі Sinopharm. Вакцынавацца можна ў паліклініцы па месцы жыхарства, у некаторых гандлёвых цэнтрах і нават у мэтро. На 20 ліпеня вакцынацыю ў Беларусі прайшлі 13,3% жыхароў, дзьвюма дозамі – 8,2%, вынікае са сьвежых дадзеных Мінздароўя. Глядзім, што ў іншых краінах.

Суседзі

  • У Расеі агулам вакцынавалі 22,38% жыхароў, дзьвюма дозамі – 14,18%.
  • У Літве вакцынавалі 47,9% жыхароў, дзьвюма дозамі – 43,8%.
  • У Польшчы прышчэпку атрымалі 46,8% жыхароў, цалкам вакцынаваліся 42,8%.
  • У Латвіі прышчэпку атрымалі 38,8% жыхароў, дзьве дозы – 34,2%.
  • Ва Ўкраіне вакцынавалі 6,44% жыхароў, дзьвюма дозамі – 3,45%.

Лідэры вакцынацыі

Найбольш вакцынаваных цяпер у Канадзе – агулам 70,2% жыхароў, дзьве дозы вакцыны атрымалі 49,2%. Сьледам за Канадай – Вялікая Брытанія – там вакцынавалі 68% жыхароў, дзьвюма дозамі – 52,7%.

На трэцім месцы ў сьвеце па вакцынацыі Гішпанія, там прышчэпку атрымалі 62% насельніцтва, другую дозу вакцыны – 49,9%. У Нямеччыне вакцынавалі 59%, дзьвюма дозамі – 45,4%.

У ЗША вакцынавалі 55,8% жыхароў, дзьвюма дозамі – 48,4%.

У якія краіны можна паехаць вакцынаваным

Рада ЭЗ узгадніла прапанову Эўракамісіі, каб пускаць турыстаў, якія вакцынаваліся ўхваленымі ў ЭЗ вакцынамі. На сёньня гэта:

  • AstraZeneca;
  • Pfizer / BioNTech;
  • Moderna;
  • Johnson & Johnson

Таксама краіны ЭЗ самі маюць права вызначаць правілы ўезду на сваю тэрыторыю. Напрыклад, уезд на сваю тэрыторыю дазволіла Гішпанія, калі турысты з краін па-за ЭЗ маюць сэртыфікат аб вакцынацыі дзьвюма дозамі вакцыны. Вакцынаваным таксама можна трапіць у Нямеччыну.

Зь ліпеня ў ЭЗ пачалі дзейнічаць лічбавыя ковід-сэртыфікаты. Яны бываюць трох відаў – пацьвярджаюць вакцынацыю, пацьвярджаюць нэгатыўны вынік тэсту ці паказваюць, што чалавек перахварэў на каранавірус. Пры гэтым наяўнасьць сэртыфікату не азначае, што яго ўладальнік можа цалкам свабодна перамяшчацца паміж краінамі ЭЗ, бо кожная зь іх можа ўводзіць свае правілы і абмежаваньні ў залежнасьці ад сытуацыі з пандэміяй.

Вакцыны, якімі прышчэпліваюць у Беларусі, пакуль не пасуюць для ўезду ў ЭЗ. Пры гэтым вакцынаваным расейскай вакцынай можна трапіць у Грэцыю, Чарнагорыю, Армэнію, Грузію, Баўгарыю, Харватыю, Сэрбію, Кіпр, Турэччыну, Славаччыну, Шры-Лянку, Ізраіль, Сэйшэлы.

Падзяліцца