100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове сёлета набрала 40 абітурыентаў, чацвёра паказалі нулявы вынік. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк.
Сёлета ЦТ па беларускай мове планавалі праходзіць 17,9 тысяч чалавек, на іспыт не з'явіліся 779 абітурыентаў.