сер, 21.08.2019
USD2.06|EUR2.28|RUB3.09
Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Viber Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Instagram Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Аднакласніках Горкі, Дрыбін, Мсціслаў ва УКантакце Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Twitter Горкі, Дрыбін, Мсціслаў у Facebook Атрымлівай нашы навіны на e-mail

Творчы конкурс «Саколкі вольных беларусаў»

18.07.2014 – 15:57 | 190 | даслана чытачом

«Арт Сядзіба» і Радыё Свабода пры падтрымцы суполкі МКБ запускаюць кампанію «Свабода АРТ», накіраваную на папулярызацыю беларускай культуры і мастацтва. У межах кампаніі стартуе першы творчы конкурс «Саколкі вольных беларусаў».

art_siadziba.jpg

Хто хоча мець яскравую саколку зь цікавым і арыгінальным прынтом? А чаму б не паспрабаваць дызайн для яе распрацаваць самім! Каб пасьля з гонарам насіць рэч, пра якую можна будзе сказаць: гэта прыдумаў я!

«Саколкі вольных беларусаў» — гэта конкурс па стварэньні новых і арыгінальных прынтоў для саколак, торбаў ды любой іншай прадукцыі, якія адлюстроўваць пачуцьцё свабоды, вольную думку, адметнасьці беларускай культуры і мовы.

Працы на конкурс прымаюцца да канца ліпеня на скрыню artsiadziba@gmail.com. Пераможцы будуць вызначаныя ў жніўні народным галасаваньнем, па выніках якога будзе прынятае канчатковае рашэньне з удзелам беларускіх дызайнэраў.

Працы пераможцаў будуць надрукаваныя на саколках, якія атрымаюць усе ўдзельнікі конкурсу.

Гатовая прадукцыя будзе выкарыстоўвацца ў якасьці падарункаў у шматлікіх конкурсах, якія і далей будзе праводзіць «Арт Сядзіба» і Радыё Свабода.

Умовы:

— прымаюцца новыя працы, якія раней нідзе не выкарыстоўваліся; — кожны ўдзельнік можа даслаць як адну, так і сэрыю працаў; — разам з дызайнам трэба абавязкова даслаць інфармацыю пра аўтара: імя і прозьвішча, e-mail, акаўнт у сацсетках, тэлефон і паштовы адрас (для адпраўкі саколак з прынтамі-пераможцамі).

Тэхнічныя патрабаваньні да прынтоў:

— усе працы дасылаюцца ў двух варыянтах: *.jpg і арыгінальным вэктарным альбо растравым фармаце; — вэктарная графіка: прымаюцца файлы, зьвярстаныя ў фарматах Corel Draw (*.cdr), Adobe Illustrator (*.ai), альбо EPS; — растравая графіка: прымаюцца файлы зьвярстаныя ў фарматах (*.tif), Adobe Photoschop (*.psd); — макет павінен быць выкананы ў маштабе 1:1 (памер вёрсткі адпавядае памеру для далейшага друку на саколцы).

Тэматыка прац:

— свабода і дэмакратыя; — беларуская мова і культура; — традыцыі.

Найлепшыя 5 дызайнаў будуць надрукаваныя на майках і распаўсюджвацца бясплатна. Аўтар найлепшага малюнку атрымае iPhone 4S 16gb.

Апошні тэрмін прыёму малюнкаў — 31 ліпеня.

* Загружаючы ці дасылаючы малюнак, вы пацьвярджаеце сваё аўтарства і перадаяце арганізатарам права публікаваць і тыражаваць гэты малюнак у інтэрнэце, а таксама на друкаванай прадукцыі.

Арт Сядзіба

Падзяліцца