аўт, 7.07.2020
USD2.43|EUR2.75|RUB3.40
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Пяць універсітэтаў краіны запоўнілі ўсе бюджэтныя месцы

15.07.2014 – 19:23 | 888

План по наборы на бясплатныя месцы дзённай формы навучання выканалі пяць вышэйшых навучальных устаноў краіны.

Усяго па ВНУ, падначаленым Мінадукацыі, запоўнена больш за 96% месцаў, паведамляе прэс-служба міністэрства. Адзначаецца, што сёлета значна павысіўся рэйтынг педагагічных спецыяльнасцяў, аднак дакладныя лічбы не называюцца.

100% бюджэтных месцаў дзённага аддзялення закрылі*:

  • Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (план быў 565 чалавек),
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1280),
  • Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (1320),
  • Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я.Купалы (1100),
  • Мінскі дзяржаўны вышэйшы радыётэхнічны каледж (план набору на ступень вышэйшай адукацыі - 85 чалавек).

Усяго некалькі працэнтаў месцаў засталіся незапоўненымі ў наступных ВНУ:

  • Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт,
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
  • Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт,
  • Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д. Сахарава,
  • Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт,
  • Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

У гэтым годзе разам з IT-, эканамічнымі, лінгвістычнымі, будаўнічымі, энергетычнымі, медыцынскімі спецыяльнасцямі, як у мінулым годзе, абітурыенты актыўна падавалі заявы на тэхналагічныя і тэхнічныя спецыяльнасці, адзначаюць у міністэрстве.

Нагадаем, 12 ліпеня большасць ВНУ скончылi прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на бюджэтнай форме і цяпер праводзяць кампанію па залічэнні будучых першакурснікаў. Набор на платнае аддзяленне працягваецца, наперадзе яшчэ - унутраныя ўступныя выпрабаванні ў ВНУ.

Наконт дадатковага набору абітурыентаў на вакантныя бюджэтныя месцы стане вядома да 23 ліпеня, пішуць на сайце міністэрства.

* Дадзеныя прадстаўленыя не па ўсіх вышэйшых навучальных установах Беларусі.

TUT.BY

Падзяліцца