нядз, 16.05.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

У Магілёўскай вобласці затрымалі старшыню Партыі БНФ

13.04.2021 – 14:40 | 562

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Шклове і даставілі ў Мінск у СІЗА КДБ. Ён падазраваны ў крымільнай справе.

Як паведаміла Свабодзе дачка Кастусёва Галіна, ёй 12 красавіка позна ўвечары супрацоўнік Следчага камітэту па тэлефоне паведаміў, што бацьку затрымалі як падазраванага ў злачынстве і што ён знаходзіцца ў беларускай сталіцы. Зяць палітыка Зміцер Антончык распавёў "Нашай ніве", што лідар БНФ падазраваны па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх".

TUT.BY звяртае ўвагу, што Партыя БНФ уваходзіць у арганізацыйны камітэт сёлетняга "Чарнобыльскага шляху" – штогадовай акцыі, якая праводзіцца ў Мінску ў памяць аб ахвярах аварыі на ЧАЭС. 9 красавіка заяўку з просьбай дазволіць акцыю падалі ў Мінгарвыканкам глава партыі "Зялёныя" Зміцер Кучук, лідар БНФ Рыгор Кастусёў і старшыню БСДП Людміла Волкава.

Рыгору Кастусёву 63 гады. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1982), інжынер-механік. Служыў у войску (1975-1977). Працаваў галоўным інжынерам у гаспадарцы "Друць" Бялыніцкага раёну (1983-1988), дырэктарам гаспадаркі "Іскра" Бялыніцкага раёну (1988-1991), дырэктарам Шклоўскага раённага аб'яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі (1995–2001). Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 2010 годзе быў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.