пят, 14.08.2020
USD2.46|EUR2.91|RUB3.35
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Магілёў: запланаваны экалагічны пікет

29.06.2014 – 22:59 | 185

У Магілёве актывісты аргкамітэта БХД плануюць правесці пікет “За чысціню паветра”.

Адпаведную заяўку яны накіравалі ў Магілёўскі гарвыканкам.

Лідэр Магілёўскіх хрысціян-дэмакратаў Алег Аксёнаў кажа, што нагодай для правядзення пікета стала неабходнасць звярнуць чыноўнікам увагу на экалагічны стан горада.

- Былы гігат “Магілёўхімвалакно” нясе небяспеку, бо сам камбінат заканчвае сваё існаванне, а ў яго карпусах узнікаюць прыватныя прадпрыемствы з небяспечнымі выкідамі. Таксама ёсць звесткі, што пачынаецца будаўніцтва новага хімічнага прадпрыемства па кітайскай тэхналогіі. На фоне скарачэння фінансавання медыцыны – гэта небяспека для ўсіх жыхароў, таму мы і вырашылі правесці пікет, каб прыцягнуць увагу да экалогіі горада, - кажа Алег Аксёнаў.

Арганізатары плануюць правесці мерапрыемства 6 ліпеня ў цэнтры горада ў скверы каля Драматычнага тэатра.

Варта адзначыць, што за апошні год у горадзе не было дазволена ні адно масавае мерапрыемства, ініцыятарамі якіх выступілі дэмакратычныя сілы горада.

spring96.org