Настаўніку ў Беларусі прапануюць у 3,5 раза менш, чым у Польшчы, і на 16 даляраў менш, чым ва Ўкраіне. 520 даляраў на месяц – такі сярэдні заробак быў у Беларусі ў 2020 годзе. У параўнаньні з 2019 годам у рублях ён вырас, а вось у далярах зьменшыўся – на 29 даляраў, падлічыла Свабода.
Суседзі даганяюць і пераганяюць Беларусь па заробку
Пяць гадоў таму беларускія заробкі істотна абганялі заробкі ва Ўкраіне і Малдове (доўгі час лічылася самай беднай краінай Эўропы). У 2016-м параўнаньне выглядала наступным чынам:
- Беларусь – $420
- Малдова – $245
- Украіна – $180
З астатнімі ж, акрамя Ўкраіны, суседзямі параўнаньне выглядала не на карысьць Беларусі. Традыцыйна заробкі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Расеі былі вышэйшыя. Ужо летась беларускія заробкі амаль зраўняліся з Малдовай і Ўкраінай:
- Беларусь – $514
- Малдова – $465
- Украіна – $450
З суседзямі параўнаньне выглядае яшчэ горш для Беларусі:
Колькі прапануюць у розных краінах лекарам і настаўнікам
Сярэднія заробкі – гэта адно, а канкрэтныя вакансіі – іншае. Глядзім, колькі прапаноўваюць самым сацыяльным прафэсіям – настаўніку і лекару – у Беларусі і ў суседзяў.
У Беларусі на сайце Мінпрацы ў рэспубліканскім банку вакансій знаходзім першыя тры вакансіі для настаўніка. Плацяць 800 рублёў на месяц, або 307 даляраў па цяперашнім курсе.
Глядзім вакансіі ў суседніх краінах (бяром сталіцу і вакансіі настаўнікаў-прадметнікаў з дыплёмам аб вышэйшай адукацыі).
- Беларусь – $307
- Украіна – $323
- Латвія – $600
- Літва – $960
- Расея – $965
- Польшча – $1074
Атрымліваецца, Беларусь саступае ўсім, акрамя Ўкраіны.
Глядзім вакансіі лекараў, таксама бяром вакансіі ў сталіцах і вылічваем сярэдні заробак зь некалькіх прапанаваных для лекараў-спэцыялістаў. Атрымліваецца:
- Беларусь – $423
- Украіна – $539
- Расея – $1379
- Латвія – $1800
- Літва – $1800
- Польшча – $2400