Самымі папулярнымі мужчынскімі імёнамі сярод немаўлятаў летась былі Максім, Міхаіл, Мацвей, Аляксандр і Арцём. У Гомельскай вобласці ў пяцёрку ўвайшоў Іван, у Брэсце – Данііл, у Магілёве – Цімафей, а ў сталіцы на свет з'явіўся 361 Марк і 337 Раманаў. Пра гэта паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на звесткі Міністэрства юстыцыі.
Сярод падвойных імёнаў: Дзмітрый-Джэймс, Леў Рыгор, Марк Аўрэлій, Мікіта Майкл, Філіп Леў.
У Мінюсце адзначылі: бацькі маюць права выбраць для дзіцяці любое імя, якое не супярэчыць нормам грамадскай маралі, нацыянальным традыцыям. Дзіцяці можа быць дадзена не больш двух імёнаў. Пры гэтым імя, напісанае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным.