чцв, 26.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Нямецкае пасольства паведаміла, як Германія дапамагла Беларусі ў барацьбе з каранавірусам

16.02.2021 – 19:42 | 1163

Гeрманія дапамагла Рэспубліцы Беларусь у змаганні з Covid-19 у межах некалькіх праектаў – паведамляе сайт нямецкага пасольства. Там выказваюць вялікую павагу ўрачам, медыцынскаму персаналу і сацыяльным супрацоўнікам беларускіх устаноў у іх самаадданай барацьбе з пандэміяй.

ФРГ бясплатна перадала клінікам у Мінску, Магілёве і Віцебску шэсць апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх. Аналізатары і камплектуючыя да іх на суму 200 000 еўра для медыцынскіх устаноў Мінска і Полацка.

Апроч гэтага на 25 000 еўра былі закуплены дэзынфекцыйныя сродкі і абсталяванне для ўстаноў, з якімі пасольства Германіі працавала ўжо раней. Гэта "Беларускі дзіцячы хоспіс" і дамы-інтэрнаты для састарэлых і людзей з інваліднасцю ў Бабінічах, Смалявічах, Мазыры і Ірдзіцы.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email