пят, 23.04.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Чаму сядзяць журналісткі Андрэева, Чульцова, Барысевіч? Відэа

08.02.2021 – 21:05 | 202

Калегі, сябры і родныя трох журналістак у фільме "Нашай Нівы" заяўляюць пра абсурднасць і цынічнасць высунутых супраць іх абвінавачванняў.

Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову схапілі пасля стрыму на Белсаце з плошчы Перамен і абвінавацілі ў кіраванні пратэстоўцамі і спыненні руху транспарту.

Кацярына Барысевіч стала фігуранткай крымінальнай справы за тэкст на TUT.BY, у якім доктар Сарокін пацвердзіў ёй, што ў крыві Рамана Бандарэнкі алкаголю не было.

Журналістак трымаюць за кратамі ўжо больш за два з паловай месяцы. За гэты час дачка Каці Барысевіч стала паўналетняй. Муж Каці Андрэевай сам пабываў у няволі, выйшаў і з’ехаў з кватэры, дзе яны былі шчаслівыя. Мама Дашы Чульцовай нарэшце прыняла выбар дачкі і пачала яе падтрымліваць.

Цяпер родныя дзяўчат у чаканні судоў. Працэс па справе Андрэевай і Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10-й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёна будзе разглядаць суддзя Наталля Бугук.

На 19 лютага запланаваны суд над Барысевіч і доктарам Сарокіным. Працэс будзе праходзіць у Доме правасуддзя.

Пакуль жа – глядзіце гісторыі журналістак у спецвыпуску "Ток".

Падзяліцца