Андрэй Юркоў на днях выйшаў пасля чарговага адміністрацыйнага арышту – у няволі грамадскі актывіст правёў 15 дзён. Сёння стала вядома, што Новы год гэты мясцовы жыхар сустрэне за кратамі.За што на гэты раз пакаралі Андрэя Юркова, пакуль невядома. Паводле інфармацыі ад ягоных сваякоў суд пастанавіў арыштаваць актывіста на пяць дзён.
Ужо вядома, што гэта не апошняе пакаранне. На панядзелак прызначана чарговае судовае пасяджэнне.
За некалькі дзён на волі Андрэй паспеў парадавацца снегу і пракаціўся на лыжах.