нядз, 16.05.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

"А апошняе слова?" Як 87-гадовую пенсіянерку судзілі за бел-чырвона-белы сцяг

15.12.2020 – 13:11 | 974

87-гадовую Лізавету Бурсаву пакаралі за вывешаны на балконе бел-чырвона-белы сцяг. На жанчыну склалі пратакол "за пікет" па артыкуле 23.34. 15 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёна прайшло кароткае пасяджэнне. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка. Распавядае "Наша ніва".

"Першы раз мяне судзяць – за 87 гадоў!" – паведаміла бабуля, увайшоўшы ў залу суда.

Падтрымаць яе прыйшлі двое сыноў Яўген і Канстанцін, унучка Марыя, журналісты, проста неабыякавыя людзі – агулам каля 20 чалавек.

Нагадаем развіццё падзей. Сцяг, які вісеў на балконе, 29 лістапада сям'я зняла на ўсякі выпадак, бо ў той дзень затрымалі Яўгена, малодшага сына Лізаветы Якаўлеўны. Але гэта не ўратавала ад праблем. На наступны дзень сын атрымаў 15 сутак, а ў кватэру да Бурсавай прыйшоў міліцыянт з фотаздымкам: у вас вісеў сцяг, складаем пратакол. Цяпер лёс "правапарушальніцы" вырашаў суд.

"13 лістапада Бурсава правяла масавае мерапрыемства – пікетаванне шляхам размяшчэння сцяга бела-чырвоных колераў", – зачытаў суддзя Рудэнка пратакол.

З пратаколам Лізавета Якаўлеўна не пагадзілася: патлумачыла, што пад гэтым сцягам Лукашэнка прысягу даваў. Але што сцяг вісеў, пагадзілася: "Вывешвала, каб было відаць, за каго я галасавала". Усё пра ўсё – 5 хвілін. Затым паўгадзіны перапынку на вынясенне пастановы.

У перапынку Лізавета Якаўлеўна пагаварыла з прысутнымі: распавяла, што любіць Беларусь і з’язджаць ніколі не хацела, адказала на пытанні пра маладосць і вайну, сказала, што заўсёды лічыла Лукашэнку папулістам, і што не разумее, як яе можна судзіць за сцяг.

Адзін з прысутных нават папрасіў сфатаграфавацца з Бурсавай. Тая не адмовіла.

Суддзя Рудэнка вырашыў, што пенсіянерка вінаватая ў пікеце. Вырак – штраф 15 базавых (405 рублёў). "А апошняе слова не дадуць сказаць?" – здзівілася Бурсава, але суддзя Рудэнка ўжо выйшаў з кабінета.

Падзяліцца