пан, 6.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Ларыса Самсонава ізноў за кратамі. Для яе не прымаюць перадачы, пакуль не аплаціць знаходжанне ў ізалятары

07.12.2020 – 20:34 | 1708

Перадачы не прымаюць для жыхаркі Горак 59-гадовай пэнсіянэркі Ларысы Самсонавай. Паводле ейнай дачкі Марыны, начальнік ІЧУ патрабуе, каб спачатку аплацілі знаходжаньне маці ў ізалятары. Распавядае "Свабода".

Ларыса Самсонава адбывае 10-дзённы адміністрацыйны арышт за ўдзел у "несанкцыянаваным мерапрыемстве" другі раз. Упершыню яна апынулася ў ізалятары ў верасьні за тое, што ішла зь бел-чырвона-белым сьцягам па горацкай вуліцы. Тады, пратэстуючы супраць незаконнага зьняволеньня, жанчына галадавала. Умовы, у якіх яе трымалі, яна назвала зьдзекам.

4 сьнежня пэнсіянэрку схапілі зноў і асудзілі, як кажуць родныя, за тое, што сустракала ля мясцовага аддзелу міліцыі актывіста Андрэя Юркова, які выйшаў з ізалятару пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту.

Аб забароне прымаць перадачы для зьняволенай пэнсіянэркі дачка Марына даведалася 7 сьнежня. Патрабаваньні начальніка ізалятару Антона Куліка пераказаў ёй іншы супрацоўнік. Ён заявіў, што асуджаная мае заплаціць за 20 дзён зьняволеньня 270 рублёў. Перадачы для яе пачнуць прымаць, калі будзе аплочана "хаця б палова гэтай сумы".

Марына кажа: маці дапускала, што кіраўніцтва ўстановы будзе вымагаць аплаты ўвязьненьня, і зьбіралася абвясьціць галадоўку. Знакам для яе мусіла стаць адсутнасьць перадачаў.Марына таксама абвясьціла галадоўку сёньня на знак падтрымкі матчынага пратэсту, бо лічыць пазыцыю начальніка ізалятару незаконнай. 8 лістапада яна паспрабуе зноў перадаць перадачу маці.

З начальнікам ізалятару Антонам Куліком пагаварыць пра сытуацыю з адміністрацыйна асуджанай Ларысай Самсонавай нам не ўдалося. На званкі ён не адказаў.

Акрамя 20 "сутак", Ларыса Самсонава мае сплаціць штраф 1620 рублёў за ўдзел у акцыях пратэсту. Яго ёй дазволілі сплачваць часткамі цягам трох месяцаў.

Глядзіце па тэме:

Падзяліцца