сер, 21.04.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Былы вязень горацкай калоніі расказаў, як там

07.12.2020 – 09:50 | 3239

Жахліва, што мы робім сёння такі выпуск. Выпуск пра тое, як выжыць у беларускай турме. Калі законы не працуюць, а здзекі і катаванні становяцца заканамернасцю. Калі настаўнікам, студэнтам, айцішнікам, прадпрымальнікам ды проста звычайным людзям, якіх пасадзілі за пратэст, ствараюць невыносныя ўмовы, горшыя за тыя, у якіх утрымліваюцца прысуджаныя да пажыццёвага зняволення. Піша "Наша ніва".

Зміцер Дашкевіч змагаецца з дыктатурай вось ужо 20 год. За плячыма – чатыры з паловай гады адседкі і безліч сутак. На ім адпрацоўвалі многія з тых механізмаў ціску і застрашвання, якія сёння шакуюць нас і ўвесь свет. Гэта яго судзілі без сведак ці са сведкамі, якія "бачылі" тое, чаго не было, яшчэ калі гэта не было мэйнстрымам.

Мы распытваем Змітра пра турэмны досвед. Досвед чалавека, які прайшоў праз безліч ізалятараў, не зламаўся і працягвае сваё змаганне. Пра Акрэсціна і вертухаяў, пра каставую сістэму, пра тое, як адміністрацыі турмаў "апускаюць" нязручных вязняў і многае іншае. Зміцер перакананы, што народны ўздым, які адбыўся сёлета, – гэта цуд. Што хуткія перамены беларусам былі б не на карысць у доўгатэрміновай перспектыве. І што без люстрацыі, без асэнсавання Курапатаў мы будзем зноў і зноў абіраць лукашэнак. Пра ўсё гэта – у новым выпуску "Ток" з Настассяй Роўда.

Падзяліцца