пан, 17.05.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Вось як пакаралі ўдзельнікаў марша пенсіянераў у Мінску

05.12.2020 – 13:33 | 687

Марш мудрасці 30 лістапада стаў першым шэсцем пажылых людзей, якое скончылася масавымі затрыманнямі. Раней кропкава хапалі маладзейшых удзельнікаў і журналістаў, цяпер – саміх пенсіянераў.

Каля 10 чалавек забралі ў міліцыю, частку з іх увечары адпусцілі з пратаколамі, іх будуць судзіць пазней, некаторых адправілі на Акрэсціна.

Суддзя Сяргей Кацар разглядаў справу 58-гадовай Рымы Сярогінай. Вердыкт – 15 сутак.

57-гадовую Марыну Сусліну судзіла Лідзія Цяліца. Жанчына патлумачыла, што не ўдзельнічала ні ў якой дэманстрацыі. Ішла па адваротным баку вуліцы, а потым стаяла на прыпынку, дзе яе і затрымалі. Вынік – тыя ж 15 сутак.

На Акрэсціна ў чаканні суда знаходзіцца 58-гадовая Людміла Дабравольская (па стане на 2 снежня) – сястра палітыка Аляксандра Дабравольскага. Яе таксама затрымалі на Маршы мудрасці ў панядзелак.

Іншую групу пенсіянераў заціснулі на вуліцы Валадарскага. Бабулям і дзядулям дазвалялі выйсці з ачаплення толькі пры ўмове, што яны скажуць на відэакамеру свае імя і адрас пражывання.

Да многіх з іх у аўторак прыйшлі міліцыянеры і ўручылі позвы на сераду ў міліцыю. Ад раніцы пенсіянераў сабралі ў актавай зале Маскоўскага РУУСа, склалі пратаколы і адразу ж асудзілі праз інтэрнэт у Маскоўскім судзе.

Валанцёры, якія дзяжурылі ў судах, толькі і паспявалі паведамляць вынікі пасяджанняў:

  • 75-гадовая Л.Лепіхава – штраф 15 базавых,
  • 66-гадовая А.Дзмітрыева – штраф 30 базавых,
  • 59-гадовая Г.Голдберг – штраф 30 базавых,
  • 57-гадовая Жанна Гурбановіч – штраф 30 базавых,
  • В.Васілеўскі – штраф 30 базавых.

Глядзіце па тэме:

Падзяліцца