аўт, 7.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

У Менску і рэгіёнах прайшлі "Маршы суседзяў". Галоўнае

29.11.2020 – 21:06 | 389

У Менску шаснаццатую нядзелю запар прайшлі акцыі пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. У розных раёнах сталіцы адбыліся дзясяткі "маршаў суседзяў", у самых буйных зь іх удзельнічала па некалькі тысяч чалавек – паведамляе Свабода.

Другую нядзелю запар акцыі пратэсту праходзяць у лякальным фармаце. Менчукі зьбіраюцца ў дварах і далей ідуць калёнамі да вызначанага ў кожным мікрараёне пункту. Раніцай тэлеграм-каналы назвалі звыш 60 такіх пунктаў збору па ўсім Менску.

Самыя масавыя маршы прайшлі ў мікрараёне Дамброўка, на вуліцах Жыновіча і Матусевіча, на Паўднёвым Захадзе, ва Ўруччы і на Партызанскім праспэкце.

Сілавікі езьдзілі па Менску на аўтобусах і разганялі людзей, але тыя зноў фармавалі калёны на бліжэйшых вуліцах. Разагнаць усе маршы яны не змаглі.

Відэа, зьнятыя менчукамі, зафіксавалі некаллькі драматычных эпізодаў, калі людзі абступалі спэцтранспарт сілавікоў, ішлі на ўзброеных супрацоўнікаў з узьнятымі ўгору рукамі, адбівалі схопленых дэманстрантаў.

Супраць мірных пратэстоўцаў ужывалі сьвятлашумавыя гранаты і газ у Менску і Менскім раёне. Пры затрыманьнях сілавікі ўжывалі гвалт, жорстка зьбівалі людзей. Паведамляецца аб некалькіх пабітых дэманстрантах, якія страцілі прытомнасьць ля мэтро "Пушкінская", на Партызанскім праспэкце, ля гандлёвага цэнтра "Рыга" ў Менску.

На гэты момант праваабаронцам вядомыя імёнаў больш як 200 затрыманых.

Сярод затрыманых у Менску лекар-нэўроляг Руслан Бадамшын, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады эканаміст Дзьмітрый Крук, дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), фатограф "Новага часу" Яна Трусіла новага. У Берасьці затрымалі журналістаў Станіслава Коршунава і Максіма Хлябца з "Брэсцкай газеты", а таксама пэнсіянэрку Алену Гнаўк (яе судзілі ўжо чатыры разы).

Акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Берасьці, Горадні, Гомлі, Магілёве, Віцебску, Жодзіне, Смалявічах, Дзяржынску, Бараўлянах, Радашкавічах, Ляхавічах, Іўі і іншых гарадах і мястэчках.

Прыхільнікі перамен цягам 113 дзён працягваюць патрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і правядзеньня новых сумленных выбараў, вызваленьня палітвязьняў, а таксама адказнасьці за зьбіваньне і катаваньне мірных дэманстрантаў.

Падзяліцца