суб, 28.11.2020
USD2.58|EUR3.08|RUB3.41
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Аўтапрабег за 21 895 рублёў. Колькі каштуюць бюджэту праўладныя акцыі

22.11.2020 – 17:04 | 740

Выступ групы "Аўра" за 4 тысячы рублёў і Саладуха – за 2 тысячы. Колькі грошай ідзе зь бюджэту на праўладныя акцыі? Свабода паспрабавала падлічыць.

8 лістапада ў Беларусі прайшоў аўтапрабег пад назвай "За адзіную Беларусь". Прыхільнікі Лукашэнкі праехалі па менскай кальцавой, іх пачаставалі кашай і шашлыком пад Ліпкамі, а пасьля адбыўся канцэрт з удзелам Аляксандра Саладухі, Жанэт, гурту "Аўра" ды іншых.

Як вынікае з сайту дзяржаўных закупак, агулам мерапрыемства каштавала бюджэту 21 895 рублёў. Найбольшы ганарар сярод выканаўца атрымаў гурт "Аўра" – 4 тысячы рублёў. Іншыя выступы каштавалі:

  • Аляксандар Саладуха – 2 тысячы рублёў
  • Жанэт – 1 тысяча рублёў
  • Шоў-тэатар "Алюр" – 1,5 тысячы
  • Арт-гурт "Беларусы" – 1,5 тысячы
  • Алешка – 1 тысяча рублёў
  • Шоў-тэатар "Хвілінка" – 500 рублёў
  • Балет Fusion – тысяча рублёў
  • Балет Next – тысяча рублёў.

Паслугі галоўнага рэжысэра каштавалі 2 тысячы рублёў, асыстэнтаў рэжысэра – 1 тысячу рублёў, памочнікаў рэжысэра – 700 рублёў, харэографа – 500 рублёў.

Колькі яшчэ трацяць на ідэалёгію

Такі канцэрт ня самае дарагое ідэалягічнае мерапрыемства. Яшчэ ў ліпені ў Менску прайшло "патрыятычнае шэсьце "Беларусь памятае"", якое каштавала 200 тысяч рублёў, згодна з сайтам дзяржзакупак. Сродкі на яго пайшлі бюджэтныя.

Гэтае шэсьце прайшло праспэктам Незалежнасьці да плошчы Перамогі 3 ліпеня.

А што ў рэгіёнах

Ад некаторых рэгіёнах на сайце дзяржзакупак знаходзім заяўкі на суправаджэньне "абласнога моладзевага форуму". Напрыклад, Цэнтар забесьпячэньня дзейнасьці бюджэтных арганізацый Барысаўскага райвыканкаму траіць на асьвятленьне ды іншае тэхнічнае суправаджэньне форуму 8 тысяч рублёў. Дакумэнты падпісаў мясцовы аддзел ідэалёгіі.

У Ашмянскім раёне на канцэрт Вікторыі Алешкі і Мікіты Фаміных зь бюджэту трацяць 2700 рублёў.

Падзяліцца