суб, 28.11.2020
USD2.58|EUR3.08|RUB3.41
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

"Наша Ніва" зняла фільм пра забітага дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага

18.11.2020 – 19:28 | 531

Аляксандр Тарайкоўскі быў застрэлены сілавікамі вечарам 10 жніўня ля станцыі метро "Пушкінская". Мінула тры месяцы – крымінальная справа дагэтуль не заведзеная.

13 лістапада стала вядома, што ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску прыпыніла праверку па факце смерці Тарайкоўскага на максімальны тэрмін – тры месяцы.

Блізкія забітага не вераць у тое, што пры ўладзе Лукашэнкі магчымае справядлівае расследаванне. Але яны ўсё адно будуць дабівацца праўды.

Аляксандру Тарайкоўскаму было 34 гады. У яго засталася трохгадовая дачка.

"Наша ніва" пагутарыла з жонкай Аляксандра Аленай Герман, з адвакатам сям'і Альвінай Мінгазавай, са сведкам забойства Вячаславам Смольскім, з пацярпелымі ў тую ноч на Пушкінскай Змітром Смаляком і Георгіем Сайкоўскім, з праваабаронцам "Вясны" Валянцінам Стэфановічам і былым следчым Андрэем Астаповічам.

Падзяліцца