нядз, 16.05.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Не працягнулі кантракт вядомаму дзіцячаму рэаніматолагу Андрэю Вітушку. На Акрэсціна яму казалі: "У нас много врачей"

16.11.2020 – 13:14 | 538

РНПЦ "Маці і дзіця" не будзе працягваць кантракт з вядомым дзіцячым рэаніматолагам, кандыдатам медыцынскіх навук Андрэем Вітушкам. Пра гэта напісала ў сваім Фэйсбуку яго жонка Крысціна Вітушка.

"РНПЦ "Маці і дзіця" прыняло рашэнне кандыдату медыцынскіх навук, магістру гуманітарных навук, доктару вышэйшай катэгорыі з амаль 20-гадовым стажам не працягваць кантракт.

"У нас много врачей", – заявіў акрэсцінскі вертухай, калі некалькі дзясяткаў зняволеных, рызыкуючы ізноў быць пабітымі, спрабавалі патлумачыць абсурднасць затрымання Андрэя Вiтушкi. Дзесяткі, калі не сотні, калег і пацыентаў ладзілі ў жніўні стыхійныя акцыі ў падтрымку. Калегі па бальніцы заявілі, што не выйдуць на працу, калі Андрэя звольняць. І не звольнілі. Тады не звольнілі. Паглядзелі на дату заканчэння кантракта і вырашылі проста пачакаць".

Са слоў Крысціны Вітушкі, апавяшчэнне аб непадаўжэнні кантракту даслалі поштай. Кантракт заканчваецца ў сярэдзіне снежня.

"Хоць адныя калядныя святы не будуць скрадзеныя", – сумна іранізуе Крысціна Вітушка.

Андрэй і Крысціна Вітушкі былі затрыманыя вечарам 10 жніўня ля Цэнтральнага РУУС: яны там шукалі там свайго непаўналетняга сына Мірона, затрыманага незадоўга да гэтага. Крысціну адпусцілі з Акрэсціна каля 5 гадзін раніцы 13 жніўня, а 14 жніўня адпусцілі і Андрэя Вітушку.

З партрэтамі Андрэя Вітушкі і плакатамі пра тое, каб яго вызвалілі, на працягу двух дзён на акцыі салідарнасці да Белмедуніверсітэта выходзілі медыцынскія работнікі – удакладняе "Наша ніва".

Падзяліцца