пан, 29.11.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Гэтыя публікацыі сайта horki.info прызнаны найлепшымі ў Беларусі

06.11.2020 – 18:22 | 797

281 публікацыя (артыкулы, серыі матэрыялаў, фота і відэа) і 96 аўтараў сёлета ўдзельнічалі ў штогадовым нацыянальным конкурсе, які ладзіць Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі. Сярод лаўрэатаў і пераможцаў – працы, апублікаваныя на сайце horki.info.

У намінацыі "Найлепшы фотаматэрыял" за 2020 год перамог Аляксандр Храмко за рэпартаж з сапраўднай горацкай кузні. Лаўрэаткай стала Валерыя Прыгарына за артыкул "Белорусские Мальдивы" по-кричевски". Таксама Валерыя выйшла ў фінал намінацыі "Краязнаўства" за цыкл матэрыялаў пра вандроўкі па Беларусі ў часы каранавірусу "Маршруты":

Якія яшчэ былі намінацыі?

Найлепшым рэгіянальным сайтам прызнаны слуцкі Інфа-Кур'ер, найлепшае рэгіянальнае медыя – Hrodna.life.

 

Найлепшы аналітычны і эканамічны матэрыял

  • Пераможца – Алена Зелянко, "Інтэкс-прэс". "Зачем нам парламент и отрабатывают ли депутаты свои зарплаты".

Лаўрэаты:

  • Алеся Белая, "Інфа-Кур'ер". Цыкл інтэрв'ю "Горад закінутых заводаў".
  • Ірына Рабава, "Вячэрні Бабруйск". Серыя матэрыялаў "Свое дело".

 

Найлепшы фотаматэрыял

  • Пераможца – Аляксандр Храмко, horki.info. "Вы знали, что в Горках работает настоящая кузница? Вот что там внутри".

Лаўрэаты:

  • Валерыя Прыгарына, "УзГорак". "Белорусские Мальдивы" по-кричевски.
  • Руслан Кулевіч, Hrodna.life. "Маўклівы" перформанс у памяць ахвяраў Халакосту прайшоў у Гродне".

 

Гісторыя

Пераможца – Аксана Ярашонак, "Рэгіянальная газета". Серыя публікацый "Спіс вераснёвых смертнікаў".

Лаўрэаты:

  • Руслан Равяка, "Інтэкс-Прэс". "Как выглядели Барановичи 100 лет назад и сейчас".
  • Ірына Хамрэнка-Ушакова, "Вячэрні Бабруйск". "Бог в стране Советов. Как жили верующие люди в СССР".

 

Найлепшае журналісцкае расследаванне і зваротная сувязь з чытачамі

  • Пераможца – Крысціна Галавійчук, "Брэсцкая газета". Серыя матэрыялаў пра галадаючых братоў, якім дапамаглі неабыякавыя беларусы.

Лаўрэаты:

  • Пятро Гузаеўскі, "Ганцавіцкі час". "Выиграет ли бывший сторож суд у лицея?"
  • Святлана Малышка, "Ганцавіцкі час". "Минимум 8 тысяч долларов: сколько зарабатывают избирательные комиссии на выборах".

 

Найлепшае відэа

Пераможца – Эмілія Комар, Hrodna.life. "Жанчыны ў палітыцы".

Лаўрэаты:

  • Віктар Масаловіч, "Бабруйскі кур'ер". "Дело в кирпиче".
  • Дзяніс Носаў, "Вячэрні Бабруйск". Серыя відэаматэрыялаў пра жыццё ў беларускіх вёсках з 1994 года па сённяшні дзень.

 

Найлепшы журналісцкі матэрыял аб адукацыі i культуры

  • Пераможца – Ірына Шаціла, "Брэсцкая газета". "За свой счет закупил антисептики".

Лаўрэаты:

  • Сяргей Багроў, "Ганцавіцкі час". Серыя матэрыялаў пра вучобу ў школе ва ўмовах пандэміі.
  • Таццяна Сідлярэвіч, Hrodna.life. "У Навагрудку не могуць сабраць грошы на памятны знак сям'і, якая ратавала яўрэяў з гета".

Найлепшы матэрыял на беларускай мове

  • Пераможца – Марыя Маляўка, "Брэсцкая газета". Серыя матэрыялаў "Мова перамен" пра беларускамоўных жыхароў Брэста.

Лаўрэаты:

  • Настасся Баброўская, Ex-press.by. "Калі я пачала размаўляць па-беларуску, я адчула сябе зусім іншым чалавекам".
  • Ірына Новік, Hrodna.life. "Сям'я з Гродна перавяла дзяцей у вясковую школу — далей ад каранавіруса. Вось што атрымалася".
  • Зоя Хруцкая, "Рэгіянальная газета". "Вышыванка – як мова, толькі выказаная ніткай".

Найлепшы журналісцкі матэрыял аб экалогіі

  • Пераможца – Аляксандр Пазняк, "Ганцавіцкі час". "Ожидает ли Беларусь экологический апокалипсис: на примере Ганцевичского района – пераможца".

Лаўрэаты:

  • Таццяна Сідлярэвіч, Hrodna.life. "Злавіў хайп і стаў фермерам. Праграміст з Гродна закопвае грэчку ў зямлю і вырошчвае ягады годжы".
  • Аляксандр Чугуеў, "Вячэрні Бабруйск". "Кто живет на бобруйском газоне, и почему пырей и репей хоть и соседи, но не родственники".

 

Краязнаўства

  • Пераможца – Антон Шаранкевіч – Hrodna.life – Цыкл артыкулаў з кароткімі відэаролікамі "Экскурсія (вакол) аднаго дома".

Лаўрэаты:

  • Валерыя Прыгарына, horki.info. Цыкл "Маршруты" пра вандроўкі па Беларусі ў часы каранавірусу.
  • Кастусь Шыталь, "Вольнае Глыбокае". "Генрык Віньча – першы глыбоцкі краязнаўца".

 

Найлепны сацыяльны рэпартаж

Пераможца – Марына Маўчанава, "Бабруйскі кур'ер". "Как бездомные в Бобруйске переживают коронавирус, и кто им помогает?"

Лаўрэаты:

  • Дзіяна Касякіна, "Інтэкс-прэс". "Стреляют, бегите!". Что происходило во второй день протестов в Барановичах – "За абарону праўды".
  • Марыя Маляўка, "Брэсцкая газета". Серыя матэрыялаў аб змаганні мясцовых супольнасцяў з пандэміяй COVID-19.
  • Алена Садоўская, "Вячэрні Бабруйск". "Папа по скайпу. Как живется семьям трудовых мигрантов из Бобруйска".

 

Спецыяльная адзнака "За абарону праўды"

  • Настасся Уткіна, "Рэгіянальная газета". "Ланцуг салідарнасці" ў Маладзечне".
  • Ян Якаўчык, "Інтэкс-прэс". "Жесткие столкновения в центре Барановичей".
  • Вольга Паздзерына, "Інфа-Кур'ер". Цикл из ЛТП-3. Белорусы рассказали, как их избивали силовики.
  • Каманда "Рэгіянальнай газеты" – Серыя відэаролікаў: "Затрыманыя ў Маладзечне".
  • Надзея Вішнеўская, – Hrodna.life – "Мы любого убьем, но вам город не отдадим". О чем рассказали гродненцы, пришедшие снимать побои в судмедэкспертизу.

Падзяліцца