нядз, 5.12.2021
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

"Наша судьба решится в ближайшие дни". Педагоги из Доброй объяснили, почему записали свое видеообращение

03.11.2020 – 11:59 | 2623

Наталья и Александр Крушевы, учителя сельской школе агрогородка Добрая Горецкого района, записали видеообращение против несправедливости и в поддержку всех, кого в Беларуси преследуют за высказывание своего мнения. 26 октября они поддержали общенациональную забастовку и не работали, вышли из профсоюза работников образования и науки. Наталья и Александр уверены, что власти не простят им видеообращение и найдут причину, чтобы уволить. Вот что они рассказали о себе и своем поступке Свабоде.

Натальля Крушава: "Наш лёс вырашыцца ў найбліжэйшыя дні"

44-гадовая Натальля Крушава – настаўніца пачатковых клясаў у вясковай школе. Яна жонка асуджанага за палітычны відэазварот супрацоўніка Горацкіх ачышчальных збудаваньняў Сяргея Крушава. Аляксандар Крушаў – яе пляменьнік.

Натальля лічыць, што мужа пакаралі незаконна, бо ён выказаў уласны погляд на сытуацыю ў краіне, а такое права гарантавана Канстытуцыяй. Зьняволеньне Сяргея падштурхнула яе адкрыта выказаць сваю пазыцыю. Яна выступіла супраць гвалту сілавікоў, сваволі ўладаў і перасьледу за іншадумства.

Натальля кажа, што цяпер абстаноўка ў школе нэрвозная. Дапускае, што яе з пляменьнікам лёс "вырашыцца ў найбліжэйшыя дні, і малаімаверна, што іх пакінуць у школе".

На яе погляд, школьныя канікулы – зручны момант, каб спыніць з настаўнікамі працоўныя адносіны.

"Зваротам хацела падтрымаць тых, хто цярпіць за праўду значна больш, чым я", – адзначае настаўніца. Яна хоча наблізіць справядлівае разьвязаньне палітычнага крызісу, каб "людзі адчулі рух сумленьня ў лепшы бок".

Аляксандар Крушаў: "Мяне ўражвае сьмеласьць і самаахвярнасьць студэнтаў"

22-гадовы Аляксандар Крушаў вучыць вясковую дзятву матэматыцы і інфарматыцы. У школе працуе трэці год. У выпадку звальненьня яму давядзецца сплачваць кошт навучаньня, бо тэрмін разьмеркаваньня яшчэ ня выйшаў.

Аляксандар зьдзіўлены, наколькі хутка разышоўся іхны відэазварот па сацыяльных сетках і колькі было на яго водгукаў. Апублікавалі яго 1 лістапада ўвечары.

Падчас сёлетняй выбарчай кампаніі ўбачыў заганы цяперашняй улады. Кажа, што гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў не пакінуў яго абыякавым. Ён захапляецца студэнтамі, якія бароняць свае правы. Відэазваротам падтрымлівае іх, а таксама свайго дзядзьку.

"Я сам нядаўна быў студэнтам, – адзначае Аляксандар. – І цяпер нават шкадую, што скончыў унівэрсытэт раней. Іначай быў бы сярод студэнтаў, якія пратэстуюць. Мяне ўражвае іхная сьмеласьць і самаахвярнасьць".

Смотрите по теме:

Падзяліцца