чцв, 29.10.2020
USD2.55|EUR3.02|RUB3.34
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Андрэй Юркоў больш не будзе працаваць у Вучгасе БДСГА

06.10.2020 – 12:33 | 2176

Кіраўніцтва Вучгасу БДСГА не працягне з 26 кастрычніка кантракт з Андрэем Юрковым, які там працаваў галоўным спецыялістам па маркетынгу 12 гадоў. Пра гэта актывіст распавёў Свабодзе.

"Кіраўніцтва цярпіма ставілася да маіх паходаў у дэпутаты і ўдзелу ў выбарчых кампаніях, – тлумачыць сітуацыю са звальненнем Юркоў. – Безумоўна, гэта напружвала начальства. Але была дамоўленасць, каб належным чынам выконваў сваю працу. Я гуляў паводле правілаў і не парушаў заканадаўства. Аднак у майго начальства ёсць сваё, ігнараваць пазіцыю якога не выпадае".

Хто такі Андрэй Юркоў?

  • 46 гадоў. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
  • Жыве ў Дрыбіне. Мае двух дарослых дзяцей. Актыўна займаецца спортам.
  • За акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў адседзеў 27 дзён.
  • Нярэдка выступае ў незалежных медыя экспертам у пытаннях эканомікі.
  • Сын вядомага ў Магілёўскай вобласці аграрніка Мікалая Юркова.

Падзяліцца

telega.jpg viber2.jpg