сер, 28.10.2020
USD2.55|EUR3.02|RUB3.34
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

20 яскравых фатаздымкаў Уладзя Грыдзіна, якога арыштавалі на 11 сутак за "несанкцыяваную акцыю"

18.09.2020 – 09:37 | 603

ФоСуд Фрунзенскага раёну Менску 15 верасня прысудзіў 11 сутак арышту фотакарэспандэнтам Уладзю Грыдзіну і Аляксандру Васюковічу за "ўдзел у несанкцыянаванай акцыі". Піша Радыё Свабода.

Грыдзіна і Васюковіча затрымалі ўвечары 13 верасьня ў менскім бары. Гэта адбылося ўжо пасьля завяршэньня пратэставага "Маршу герояў", дзе яны выконвалі свае прафэсійныя абавязкі і былі абазначаныя як журналісты.

Уладзь Грыдзін працаваў фотакарэспандэнтам Радыё Свабода, пакуль 29 жніўня ўлады не пазбавілі акрэдытацыі яго і яшчэ трох нашых журналістаў. Апошні час ён супрацоўнічаў з парталам Tut.by. Уладзь быў пераможцам і прызэрам конкурсу Belarus Press Photo, яго здымкі публікавалі сусьветныя агенцтвы і СМІ.

Прапануем падобрку яскравых фатаздымкаў Уладзя Грыдзіна з моманту пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі і да пазбаўленьня яго акрэдытацыі карэспандэнта Свабоды ў канцы жніўня.

Фота: Уладзь Грыдзін для Радыё Свабода

Глядзіце па тэме:

telega.jpg viber2.jpg