аўт, 23.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Патрыярх Кірыл патлумачыў, чаму епіскап Веніямін узначаліў Беларускую праваслаўную царкву

07.09.2020 – 12:59 | 499

Былы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін стаў на чале беларускага экзархату. Кіраўнік РПЦ патрыярх Кірыл патлумачыў, чаму быў абраны менавіта гэты святар.

"Цяпер нацыянальны фактар у Беларусі набывае ўсё больш і больш палітычную ролю. І таму, вядома ж, мы прыйшлі да высновы пра неабходнасць, каб сёння на чале беларускай царквы быў чалавек, які нарадзіўся ў Беларусі, ведае беларускую мову, выгадаваны ў беларускім асяроддзі. Каб нават для тых, хто імкнецца ў нашай царкве пабачыць нешта іншароднае ў адносінах да Беларусі, беларускай культуры і беларускага жыцця, каб на прыкладзе ачольніка беларускай царквы, кіраўніка экзархату бачылі чалавека плоццю ад плоці, косцю ад косці свайго народу".

Епіскап Веніямін нарадзіўся ў 1968 годзе ў Лунінцы Брэсцкай вобласці. Па спецыяльнасці – інжынер-радыяфізік. Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі і Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя. Узнагароджаны ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (БПЦ), ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасініі Полацкай (БПЦ), а таксама ордэнам прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email