пан, 28.09.2020
USD2.60|EUR3.03|RUB3.38
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

Магілёўскі абласны драматычны тэатр падтрымаў купалаўцаў і патрабуе новых выбараў

25.08.2020 – 14:53 | 266

Магілёўскі абласны драматычны тэатр выступіў з адкрытым зваротам, у якім асуджае беспрэцэдэнтны ціск на грамадзянскую супольнасць дзяржаўных органаў – паведамляе "Наша ніва".

"Улады абавязаны прыслухоўвацца да меркавання беларускага грамадства, значная частка якога патрабуе адстаўкі канкрэтных прадстаўнікоў улады, дзейсных рэформ, неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і расследавання ўсіх выпадкаў злачынстваў супраць мірных грамадзян, у тым ліку збіццё, прыніжэнні, пагрозы і забойствы", – заклікаюць работнікі тэатра. 

Падпісанты звароту патрабуюць не дапускаць закрыцця тэатраў праз палітычныя погляды іх работнікаў (як здарылася з Купалаўскім тэатрам), спыніць гвалт з боку сілавых органаў, а таксама шантаж работнікаў з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў (тут згадваецца, напрыклад, пра ціск на работнікаў Магілёўскага мастацкага музея). 

У адкрытым лісце тэатральныя работнікі таксама заклікаюць дзяржаўныя СМІ спыніць скажэнне інфармацыі пра падзеі, якія адбываюцца ў грамадстве, а ва ўладаў патрабуюць правядзення новых дэмакратычных і празрыстых выбараў.

Агулам пад зваротам падпісаліся 26 супрацоўнікаў тэатра.