нядз, 29.11.2020
USD2.58|EUR3.08|RUB3.41
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в ВК Facebook horki.info в Twitter Новости horki.info по почте

А хто там ідзе? Беларусы! Фантастычны мітынг у цэнтры Мінска (відэа)

17.08.2020 – 01:23 | 400

16 жніўня ў Беларусі прайшлі самыя масавыя пратэстныя акцыі за ўсю гісторыю краіны. Цяпер ужо складана сказаць дакладна, за што / супраць чаго выступаюць людзі: лідара ў пратэстаў няма. Тэмы, якія аб'ядноўвалі: сумленныя выбары, гвалт сілавікоў, абыякавасць уладаў, прапаганда ў дзяржаўных СМІ. Піша Еўрарадыё.

Мітынг у цэнтры Мінска сабраў блізу 400 тысяч чалавек. Дэманстранты сустрэліся ля Стэлы (там жа, дзе і тыдзень таму – 9 жніўня, у вечар пасля выбараў) і рушылі на плошчу Незалежнасці. Па дарозе яны крычалі "Трыбунал!", "Выпускай!" і іншыя слоганы апошніх дзён.

Вось як пратэстоўцы прайшліся маршам па цэнтры Мінска. Фантастыка! 

Таксама 16 жніўня масавыя пратэсты прайшлі на плошчах і ў цэнтрах усіх абласных цэнтраў. У Гомелі на флагшток на цэнтральнай плошчы Леніна павесілі БЧБ-сцяг! Пратэставалі і вялікія райцэнтры: Бабруйск, Пінск, Салігорск, Барысаў, Полацк, Жлобін – і невялікія: Жабінка, Хойнікі, Стоўбцы, Вілейка, Смалявічы...

Глядзіце па тэме: